Выданне змяшчае плакаты з беларускіх пратэстаў 2020 года. Смешныя, смелыя, кранальныя і
вострыя, яны ўражвалі крэатыўнасцю і звярталі ўвагу на праблемы грамадства. З тысяч
фотаздымкаў, дасланых удзельнікамі мітынгаў, укладальнікі выбралі больш за 350, каб нагадаць
пра сімвалы пратэсту і пра самыя яскравыя ды няпростыя падзеі, што адбываліся ў краіне.
Пратэсты 2020 года падзялілі жыццё большасці беларусаў на «да» і «пасля», і гэтая кніга — даніна
павагі ўдзельнікам мірнай рэвалюцыі, якую здзяйснялі сотні тысяч людзей.
Аўтар: Л.Пiрс Год выдання: 2021 Колькасць старонак: 208 Вага (г): 1050 Фармат: 205х260 мм Вокладка: Цвёрдая ISBN: 978-83-960861-1-2